Следчы камітэт не бачыць падставаў праводзіць праверку фактаў масавых затрыманняў


Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь адказаў на масавыя электронныя звароты ад грамадскасці праверыць факты масавых затрыманняў падчас вулічных акцыяў і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, што дзейнічалі незаконна. СК лічыць, на гэта няма ніякіх падставаў.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook беларускі блогер Антон Матолька:

«Усё што вам патрэбна ведаць пра Следчы камітэт»

«У названых вышэй зваротах згадваюцца звесткі, што не ўтрымліваюць дадзеных, якія паказалі б наяўнасць прыкмет злачынства, у сувязі з чым для правядзення Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь праверкі і прыняцця рашэння ў дачыненні да зваротаў у парадку, зацверджаным Крымінальным працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей – УПК) няма».

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў