Мікалай Статкевіч вярнуўся з СІЗА КДБ дамоў. Онлайн


Палітык Мікалай Статкевіч некалькі дзён запар знаходзіўся ў СІЗА КДБ. Сілавікі не паведамлялі пра затрыманне журналістам і сямʼі. Пасля вызвалення Статкевіч даў інтэрвʼю ў жывым эфіры belsat.eu.

Мікалай Статкевіч вярнуўся дамоў пасля зняволення ў ізалятары КДБ

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 27 marca 2017

 

Абноўлена

10:44 «3 ліпеня яшчэ будзем святкаваць. Вызваленне, – кажа спадар Статкевіч. – Я яшчэ раз хачу звярнуцца да людзей: вялікій дзякуй! Вас пакінулі без лідараў, іх дыскрэдытавалі. А вы паказалі, што вы асобы, што ў вас ёсць гонар і годнасць. Таксама хачу звярнуцца да тых, хто напалохаўся. У нас няма іншага выйсця. Мы атрымалі краіну, захопленую бандай. Мірны пратэст, які прымусіць іх раскрываць сябе, будзе патрэбны. Мы, беларусы, саспелі, каб стаць паўнавартаснай еўрапейскай нацыяй».

Далейшыя планы Міколы Статкевіча

10:38 Лепш адразу збірацца ў цэнтры, на Кастрычніцкай плошчы, з боку вакзалу. І збірацца па афіцыйным святам, а не ў Чарнобыльскі шлях, які мае свой фармат.

 

10:35 Па меркаванні Міколы Статкевіча, недзе напрыканцы мінулага году людзі пачалі губляць надзею.

10:30 Статкевіч прапаноўвае сабрацца 9 траўня на Кастрычніцкай плошчы і прайсці да Плошчы Перамогі, каб ўскласці кветкі да помніка Перамогі і ушанаваць сваіх дзядоў.

«Зараз паклоннік Гітлера захапіў нашую краіну».

10:23 А 6:30 Міколу Статкевіча папрасілі з «азіночкі», камеры №16 СІЗА КДБ з рэчамі на выхад. Адабралі ўсе паперы пра затрыманне і статус падазронага. Павезлі нібыта на следчыя дзеянні. Выпусцілі на Сокале.

10:18 Якія шанцы на тое, што выпусцяць так званых «тэрарыстаў»? Улада будзе шукаць магчымасці сахраніць стасункі з Захадам. Адной рукоў улада душыць пратэст, другой рукой – стварае. Мікола Статкевіч кажа, што трэба патрабаваць вызвалення патрыётаў-спартоўцаў па справе ваенна-патрыятычных лагераў.

«Раніцай, калі мяне вывозділі ў прыбіральню ў калідор, я закрычаў: »Тут Мікалай Статкевіч, добрай раніцы!«»

Ці былі спробы націснуць у СІЗА?

Не выключалі на ноч святло. Перашкаджалі займацца фізкультурай. Спрабавалі пакрычаць.

Статкевіч пра Дзень Волі-2017

«25 людзі паказалі сваю годнасць. Калі ўлада ўжыла такія метады, людзі, якія выйшлі, не дазволілі ўзяць крэдытаў на нашых дзяцей. Галодныя псы схільны і гаспадара разарваць».

 

10:04 Напярэдадні Дня Волі Мікола Статкевіч перачытаў дзяржаўны бюждэт. Асноўныя ўтрыманцы: міністэрства ўнутраных справаў і судовыя органы.

10:00 Мікола Статкевіч дагэтуль не ведаў пра лёс Уладзіміра Някляева. Спадара Статкевіча затрымалі ў кватэры сябра партыі па вуліцы Лабанка. Пасадзілі ў шыкоўны Лексус і звезлі.

9:40 Усе гэтыя дні статус спадара Міколы быў падазраваны. Паводле дакументаў КДБ , з 2011 года, паводле КДБ, седзячы ў турме, рыхтаваў масавыя беспарадкі ў сакавіку 2017 году.

9:38 Толькі што з’явілася інфармацыя, што таксама быў затрыманы Кулініч.
9:29 Мікола Статкевіч расказвае пра тое, як яго затрымлівалі. Паперы падпісваў капітан П.П. Васілеўскі. Дакументы ад КДБ па ўзбуджэнні крымінальнай справы падпісаў К.Л. Ражок. Спадар Мікола кажа, што дакументы па ўзбуджэнні крымінальнай справы былі падпісаныя генерал-маёрам Сергіенкам 9 гадзінай раніцы 21 сакавіка. То бок, калі Лукашэнка выступаў у Магілеве з выкрываннем баявікоў справа не была ўзбуджаная.

Пасынак палітыка Міколы Статкевіча Юрась Адамовіч паведаміў ва ўласным Facebook, што ягоны отчым дома.

«Мабыць, БТ-шнікі зараз з’явяцца», – дадае ён.

Тое, што палітыка адпусціці, піша і nn.by са спасылкай на жонку спадара Статкевіча Марыну Адамовіч:

«Пяць хвілінаў таму [8:50] яго падвезлі дахаты».

Belsat.eu высвятляе, ў якім стане знаходзіцца палітык.

Міколу Статкевіча амаль «выкралі»: жонка ад пятніцы не ведала, дзе ён знаходзіцца. Сувязь з ім знікла 24 сакавіка, напярэдадні акцыі. КДБ не адказваў спадарыне Адамовіч, ці знаходзіцца Статкевіч у іх.

Раней Мікола Статкевіч прыняў на сябе адказнасць за акцыю ў Менску на Дзень Волі 25 сакавіка. Акцыя прайшла без яго ўдзелу і была жорстка разагнаная сілавікамі з прымяненнем адмысловых срэдстваў.

Напярэдадні Дня Волі невядомыя ўзламалі акаўнты Міколы Статкевіча і Марыны Адамовіч у сацыяльных сетках. З іх шла рассылка, у тым ліку, пра адмову ад акцыяў.

Напярэдадні на АНТ і СТВ выйшлі ідэнтычныя сюжэты пра затрыманне аўтамабіля з кактэйлямі Молатава, якія быццам бы вёз на Дзень Волі мянчук Сяргей Кунцэвіч. У сюжэце яго назвалі прыхільнікам Беларускага нацыянальнага кангрэсу, які ачольвае Мікалай Статкевіч.



ВД, паводле svaboda.org

Стужка навінаў