25 сакавіка а 12:00 у Горадні распачалася акцыя супраць сумнавядомага дэкрэту аб «дармаедах» і святкаванне Дня Волі – неафіцыйнае свята з нагоды ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г. прынятая Трэцяя Устаўная грамата).
13:34 Андрэй Дзмітрыеў абвясціў пра канец акцыі. Людзі грамадой прачыталі гімн БНР. Затрыманняў падчас мітынгу не было.
13:24 На мітынгу адзінагалосна прынялі рэзалюцыю.
13:11 Ідзе невялікі дождж.
13:04 Прамаўляе прафесар Алесь Астроўскі.
«За апошнія гады выкінулі з ВНУ больш 15 выкладчыкаў. Я адзін з іх. Я трэці год належу да лайдакоў. Нікога гэта беспрацоўе не хвалюе. Беларусь – наша зямля. Мы яе гаспадары!»
12:58 Прамаўляюць людзі.
«Не ўлада дзяржава, а мы. Мы павінны быць разам. Сёння забралі кагосці, заўтра могуць забраць мяне і вас. Людзей Падзялілі. Толькі мы можам аб’яднацца. Чаму нас загналі на нейкія задворкі, хоць гэта свята?», – кажа малады мужчына.
12:45 Прамаўляе адзін з прысутных. Абураецца дармаедскім дэкрэтам і тым, што няма чаго есці.
«Трэба саступіць месца. Можа Лукашэнка навёў парадак, але яго час сышоў».
12:38 Прамаўляе Дзмітрыеў.
12:31 Людзі кідаюць грошы ў скрыню на пакрыццё расходаў Дня Волі.
12:30 Гісторык Ігар Ламека расказвае пра гісторыю БНР.
2:25 Рух перакрыты на пад’ездзе да парку. Міліцыя здымае акцыю на дрон.
12:20 Ужо каля 150 асобаў. Людзі падцягваюцца.
12:18 Пачынаецца афіцыйны мітынг. Прысутныя адзначаюць, што людзей усё ж мала для такога свята. Прамаўляе Дзмітрый Бандарчук, заяўнік правядзення акцыі ў Горадні ад «Гавары праўду».
12:15 Раздаюць пашпарты БНР.
12:11 Кіраўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў дае інтэрв’ю дзяржаўным СМІ.
12:04 У Каложскім парку ўжо каля 100 асобаў. Прыйшоў кіраўнік «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.
12:00 «Гавары праўду» выставілі дзяржаўны сцяг. Паводле прадстаўнікоў кампаніі, павінна быць уся сімволіка.
11:50 Карэспандэнт«Белсату» паведамляе, што на акцыю прыйшлі журналісты «БТ», «Белта», «СТВ», ідэолагі з адміністрацыі. Аўтазакаў няма, людзей у цывільным мала. Разам з журналістамі пакуль 30 асобаў.
11:35
Мінулая акцыя супраць дармаедскага дэкрэту прайшла ў Горадні 15 сакавіка.