Дзень Волі і пратэст недармаедаў у Віцебску. Онлайн


У Віцебску распачалася акцыя супраць сумнавядомага дэкрэту аб «дармаедах» і святкаванне Дня Волі – неафіцыйнае свята з нагоды ўтварэньня першай нацыянальнай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі (25 сакавіка 1918 г. прынятая Трэцяя Устаўная грамата).

14:00 Вязуць у аддзяленне міліцыі. Таксама затрымалі карэспандэнта «Радыё Рацыя» па Віцебскай вобласці Арцёма Сівенцава.

13:56 Журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела затрымліваюць у Віцебску.

13:50 Акцыя завершаная. Белсат спыняе онлайн з Дня Волі ў Віцебску.

13:45 Людзі пачынаюць разыходзіцца. На месцы засталіся некалькі актывістаў і ўдзельнікаў, якія фатаграфуюцца на памяць са сцягамі ды размаўляюць з журналістамі.

13:35 Людзі ўскладаюць кветкі да помніка Караткевічу. Міліцынянты назіраюць і не ўмешваюцца.

13:31 Прамаўляе гарадоцкі актывіст, які адмыслова прыехаў на акцыю ў Віцебск. Ён гаворыць пра засілле людзей у цывільным і пра ціск уладаў. Наступны прамоўца распавёў пра гісторыю з’яўлення БНР.

13:30 Калона без перашкодаў дайшла да помніка Караткевічу. Людзі прынеслі з сабою кветкі.

13:10 Ля помніка Альгерду прагучала кароткая прамова – пра неабходнасць захаваць незалежнасць Беларусі. Далей людзі рушаць па вуліцы Леніна ды Суворава да памятнай дошкі Быкаву, пасля чаго – да канцвой кропкі шэсці – помніку Караткевічу.

13:00 Калона налічвае каля 150 асобаў. Перад светлафорамі людзі спыняюцца і чакаюць на зялёнае святло. Калону суправаджаюць міліцыэйскія машыны.

12:55 Былы вайсковец, які раней спрабаваў балатавацца ў дэпутаты, распавядае пра фальсіфікацыі і ціск падчас выбараў. “Ідэолагі проста абслугоўваюць уладу”, – падкрэслівае ён.

12:40 Распачалося шэсце да помніка Альгерду. людзі хочуць усклас ці кветкі да помніка.

12:33 “Беларусь пачынаецца з уласнай годнасці“, – кажа Таццяна Севярынец. Людзі адказваюць воклічам “Жыве Беларусь!”

12:30 На мітынг прышлйа Таццяна Севярынец. Яна заўважае, што маніфестанты – у шчыльным атачэнні міліцыі і АМАПУ. “Тая рэпрэсіўная машына, якая набрала гэткую хаду, так проста не спыніцца”, – гаворыць Таццяна.

12:20 Да мітынгоўцаў выйшлі прадстаўнік адміністрацыі і міліцыі. Пагражаюць адказанасцю за несанкцыянаваны мітынг. Чыноўнік звяртаецца да маніфестантаў “калегі”.

12:00 На плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў асобаў.

Мінулая акцыя супраць дармаедскага дэкрэту прайшла ў Віцебску 26 лютага.

belsat.eu

Стужка навінаў