Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне сайту nn.by за «парушэнне патрабаванняў артыкула 38 закона «Аб сродках масавай інфармацыі».
Ліст падпісаны міністрам Ліліяй Ананіч, які атрымала «Наша Ніва», датаваны 14 сакавіка. У той жа дзень папярэджанне атрымаў партал tut.by. Фармулёўка такая ж – распаўсюд інфармацыі, «здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі», піша nn.by.
У лісце з Міністэрства інфармацыі прыводзяцца восем выказванняў у каментарах да артыкулаў на сайце nn.by.
Яны ўтрымлівалі наступны змест:
Нагадаем, што партал tut.by атрымаў папярэджанне ад Мінінфарм за матэрыял «Бацькі напісалі спачатку, што я фашыст. Як беларусы выюць ва Украіне». У артыкуле распавядалася пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць ДНР/ЛНР ды пра тое, чаму яны адправіліся ваяваць у іншую краіну.
Пасля вынясення папярэджання матэрыял быў выдалены з сайту.
Два і болей папярэджанні ад Міністэрства цягам года могуць прывесці да закрыцця выдання.
Цягам апошніх двух тыдняў было затрымана ў два разы больш журналістаў, чымся за ўвесь мінулы год. Ціск на журналістаў бʼе рэкорды.
Самыя рэзанансныя затрыманні адбыліся ў мінулую суботу, калі на журналістаў «Белсату» сілавікі зладзілі сапраўднае паляванне па ўсёй краіне.