Берасцейская мытня распачала крымінальную справу ў дачыненні да 58-гадовага берасцейца, які спрабаваў правезці праз мяжу патроны да агнястрэльнай зброі.
Дзяржаўны памежны камітэт падае, што жыхар Берасця вяртаўся разам са сваякамі дадому з Украіны на аўце Citroen. Пры даглядзе яго транспартнага сродку ў прапускным пункце «Олтуш» мытнікі выявілі 55 патронаў калібру 9 мм.
Паводле заключэння абласнога ўпраўлення Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў, боепрыпасы аказаліся прыдатнымі да стральбы патронамі да пісталета Макарава, пісталета Сцечкiна ды іншай ручной агнястрэльнай зброі, а таксама іншым узорам ручнога наразной агнястрэльнай зброі.
Берасцейца затрымалі і змясцілі ў следчы ізалятар.
ДД