Аўтар «Народнага рэпартэра» атрымаў 15 содняў


У Ленінскім раённым судзе Берасця за ўдзел у несанкцыянаваным маршы дармаедаў завочна пакаралі Сяргея Пятрухіна.

Працэс над вядомым берасцейскім відэаблогерам Сяргеем Пятрухіным пачаўся ўчора, але быў адкладзены. Сёння на пасяджэнне блогер не прыйшоў.

У судзе сведка-міліцыянт расказаў, што блогер Пятрухін з камерай «правакаваў людзей». Суд вынес рашэнне пакараць актывіста 15 соднямі арышту.

Сяргей Пятрухін – вядомы берасцейскі відаэблогер, які выкрывае карупцыйныя схемы ўва ўладзе і распавядае пра гэта на сваім youtube-канале «Народны рэпартэр».

Стужка навінаў