Максіма Філіповіча арыштавалі за ўдзел у акцыі пратэсту (відэа)


Opublikowany przez Maxima Filipovicha Poniedziałek, 13 marca 2017

А 20:45 Максіма Філіповіча затрымалі ў бацькоўскай хаце. Паводле інфармацыі ад відэаблогера, яго затрымлівалі з удзелам атрада адмысловага прызначэня.



Месцазнаходжанне затрыманага блогера невядомае. Памочнік дзяжурнага Гомельскага РАУС Васіль Уладзіміравіч Шугалёў паведаміў «Белсату», што інфармацыі пра Філіповіча ў іх няма.


У «Фэйсбуку» каля 20:30 распачалася наўпроставая трансляцыя вядомага блогера Максіма Філіповіча, месца знаходжання якога не было вядомае з пятніцы. На акцыі пратэсту супраць Дэкрэту №3 яго спрабавалі выкрасці невядомыя.

«Праганіце ціхароў»

Блогер заявіў, што за ягонымі бацькамі, якія жывуць у вёсцы Каранёўка на вуліцы Лясной, было выстаўленае вонкавае назіранне. Ад 17-ай гадзіны пад хатай стаяла «Ніва» срэбнага колеру з рэгістрацыйнымі знакамі 7807 ХТ-3 у якой сядзелі двое ў цывільным.

Філіповіч прасіў журналістаў і неабыякавых грамадзянаў пад’ехаць туды, каб прагнаць «ціхароў».

UPDATE. Паводле Філіповіча, а 20:30 «Ніва» зваліла са двара.

«Ціхары глядзяць трансляцыю», – упэўнены блогер.

Блогер прызнаецца, што непакоіцца за ўласнае жыццё ды жыццё і здароўе сваякоў.

Учора Філіповіч выходзіў на сувязь праз стрым, у якім заклікаў беларускія партыі і арганізацыі «забыцца на спрэчкі і аб’яднацца».

Сёння Максіма Філіповіча завочна асудзілі да 13 содняў арышту за ўдзел у гомельскім «Маршы недармаедаў».

Тое, што яго могуць пасадзіць, блогер прадказваў на мінулым тыдні тыдні ў эфіры «Белсату».

 

Стужка навінаў