Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) прысудзілі Br 690 штрафу. Онлайн з суду


Суд адбыўся 13 сакавіка а 15:00. Нашую журналістку Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) абвінавачваюць па артыкулах 22.9, 23.34 і 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях: непадпарадкаванне міліцыі і парушэнне закону аб СМІ.

Я ўпершыню сустрэлася з такім ціскам! У гады найбольшых рэпрэсіяў у Беларусі я яшчэ не працавала. Я напэўна працягну займацца журналістыкай і онлайны працягнуцца – сказала Кацярына Бахвалава (Андрэева) пасля прысуду.

 

16:25 Прысудзілі Br 690 штрафу: 115 рублеў – паводле артыкулу 23.34 і 23.4, і Br 575 – паводле артыкулу 22.9

16:20 Адвакат: «Паводле беларускага заканадаўства прадукаваць і распаўсюджваць інфармацыю можа толькі юрыдычны сродак інфармацыі, журналіст фрылансер не можа самастойна размяшчаць інфармацыю ў замежным СМІ. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусі і міжнароднае заканадаўства дазваляе кожнаму грамадзяніну збіраць і распаўсюджваць інфармацыю ў рамах грамадзянскіх і палітычных правоў. З боку міліцыі есць працэсуальныя парушэнні».

16:15 Кацярыну прывялі ў залю суда. Суддзя запыталася ці выклікаць хуткаю дапамогу. Кацярына Бахвалава адмовілася.

16:10 Кацярыне стала кепска, яе вывелі з залі суда.

16:10 Адвакат лічыць, што няма складу злычынства. Бахвалава не мае юрыдычных стасункаў з тэлеканалам Белсат.

15:43 У зале суда глядзяць онлайн Кацярыны з учорашняй акцыі ў Воршы.

15:30 Суд выклікаў сведку Чарняўскага, кіраўнік аператыўнай службы РАУС. Кацярына падлавіла сведку на несупадзенні інфармацыі з партаколу і сведчаннямі сведкі. Сведак кажа, што на просьбу выключыць тэлефон Кацярына адказала “так, зараз”, аднак у пратаколе напісалі “катэгарычна адказала”.

15:15 Закіды судзі: “не з’яўляючыся акрэдытаваным журналістам ажыцяўляла рэгістрацыю відэа з лагатыпам незарэгістраванага ў Беларусі каналам і непадпарадкаванне міліцыі”. Кацярына віну не прызнае.

Суд над затрыманымі ўчора ў Воршы Кацяй Андрэевай і Паўлам Севярынцам.Усе прысуды тут: http://belsat.eu/news/sudovy-kanveer-nad-udzelnikami-marshau-nedarmaedau-i-zhurnalistami-onlajn/

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 13 marca 2017

Першая частка онлайну з судовага канвееру у Воршы. 

15:12 Суддзя намагаецца выдаліць нашага аператара з залі суда. Аператар Алесь Баразенка быў вымушаны накрыць камеру, каб яна не вяла відэазапіс.

15:10 Кацярына просіць далучыць да справы відэаматэрыялы затрымання.

15:07 Суддзя зайшла у залю. Забараніла весці відэазапіс. Суд будзе адбывацца без сведкаў, якія не з’явіліся.

15:05 Кацярына адмаўлялася прымаць ежу цягам содняў, бо лічыць непрымальным прымаць ежу там дзе людзі спраўляюць патрэбу. Нягледзячы на гэта міліцыя недазволіла перадаць Кацярыне ваду.

14.55 Пасля вусных скаргаў Мужа і адваката пусцілі ў залю суду, дзе ўтрымліваецца Кацярына. Адвакат знаёміцца з матэрыяламі справы. Чакаюць на сведку.

“Кацярына трымаецца добра, але фізічна гэта вельмі цяжка. Кацярыне недазваляюць нават перадаць ваду” – кажа муж Кацярыны Ігар Ільяш.

Кацярыне не дазволілі перадаць перадачу з цеплымі рэчамі і пітвом. Ноч яна прывяла ў ізалятары часовага утрымання.

14.45 Кацярыну зачынілі ў зале суда з трымя міліцыянтамі. У залю не пускаюць мужа і нават адваката.

11:45 Суддзя забараніла відэаздымку. Таму ідзе толькі гук.

11:43 Перакрыты першы паверх супрацоўнікамі ўнутраных справаў. Ім не падабаецца, што актывістаў сустракае вялікая колькасць людзей. Таццяна Севярынец сумесна з нашай здымачнай групай прарвалася на працэс над актывістам Віктарам Андрэевым.

11:37 Справа Каці будзе разглядацца а 14:15

11:11 Кацярыну ў Варшанскі раённы суд пакуль не прывезлі

Як выглядала працы журналісткі ў Воршы за 2 хвіліны

 

Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева была затрыманая 12 сакавіка падчас прамога эфіру пасля Марша супраць антыканстытуцыйнага дэкрэту № 3 у Воршы разам з аператарам Аляксандрам Баразенкам. Яны дапамагалі выехаць з гораду старшыні БХД Паўлу Севярынцу, якога сёння таксама затрымалі (відэа з суду). Аляксандра Баразнеку выпусцілі праз некалькі гадзінаў пасля афармлення адміністрацыйнага пратаколу. Пазней Баразенку зноў затрымалі, аднак хутка адпусцілі.

З’явілася інфармацыя пра тое, што Кацярыну змесцяць да суда ў ІЧУ. Яна чакае на суд, які адбудзецца заўтра а 11-й гадзіне ў горадзе Воршы па адрасе: вуліца Савецкая, 5.

Кацярыну Андрэеву абвінавачваюць па артыкулах 22.9 і 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях – «Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі» і «Непадпарадкаванне патрабаванням службовых асобаў». Па папярэдняй інфармацыі, Каце можа пагражаць да 15 содняў арышту.

Мы запрашаем усіх неабыякавых прыйсці заўтра падтрымаць Кацю ў суд.

ВЧ, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў