У Воршы будуць судзіць журналістку «Белсату» (АБНАЎЛЯЕЦЦА)


Кацярыну Андрэеву будуць судзіць у будынку РАУС. 

16:50 Праваабаронцы выйшлі з РАУС і паведамілі, што Кацярыну Андрэеву трымаюць у камеры да паседжання суда. Калі адбудзецца суд, пакуль невядома.

Праваахоўнікі вырашылі затрымаць нашага калегу пасля таго, як ён паказаў расейскі сцяг, які вісеў за шыбай машыны АМАПу.

Яго даставілі ў Аршанскі РАУС, журналістка Кацярына Андрэева суправаджала яго ў машыне ДАІ.

Пасля акцыі затрымалі таксама журналістку Галіну Абакунчык для удасканалення асобы. Яна мае пры сабе пашпарт і журналістскае пасведчанне. На прыступках РАУСа Галіна сустрэла нашага аператара Аляксандра Баразенку, які чакае на вызваленне Кацярыны Андрэевай.

«Белсат» просіць неабыякавых гледачоў тэлефанаваць у прыёмную РАУС з пытаннямі, што адбываецца з нашай калегай. У дзяжурнай частцы нам паведамілі, што з Кацярынай праводзіцца разбіральніцтва і каментаваць гэта яны не будуць. Таксама нам сказалі, што ў старшыні РАУС Анатоля Міхайлавіча Сільчанкі сёння – выходны дзень, і звязацца з ім няма магчымасці.

Нумары тэлефонаў, па якіх можна спрабаваць дазнацца пра лёс Кацярыны Андрэевай:

+375 216 21 83 78

+375 216 218 83 77

+375 29 518 27 30 (МТС)

+375 29 325 32 02 (Velcom)

Праз гадзіну Аляксандра Баразенку адпусцілі, а Кацяране Андрэевай пачалі пагражаць арыштам на 15 содняў.

Пазней у РАУС прыбылі суддзі.

У Аршанскім РАУС знаходзіцца таксама Павел Севярынец і яшчэ каля 10 асобаў, затрыманых пасля сённяшняй акцыі пратэсту.

У будынку РАУС нашыя калегі не спынілі відэатрансляцыю.

У інтэрнэце з’явіліся заклікі да аршанцаў прыйсці да будынку РАУС і патрабаваць вызвалення журналістаў.

 

Сёння здымачная група «Белсату» была затрыманая таксама ў Берасці.

ДД

Стужка навінаў