Марш супраць дэкрэту № 3 прайшоў у райцэнтры 10 сакавіка.
Як паведаміла агенцтву belapan.by прэс-сакратар руху «За Свабоду» Вольга Быкаўская, ужо пачаліся суды над лідарам Абʼяднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам і актывісткай аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вольгай Кавальковай. На судовае паседжанне ёй патрапіць не ўдалося.
Пазней пачнецца разгляд справаў старшыні «За Свабоду» Юрася Губарэвіча і сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі «БХД» Віталя Рымашэўскага.
Лябедзька, Кавалькова, Губарэвіч і Рымашэўскі былі затрыманыя ў пятніцу вечарам у неўзабаве пасля акцыі ў Маладзечна, у якой, па розных ацэнках, узялі ўдзел ад 500 да 1000 чалавек.
Ноч затрыманыя правялі ў міліцыі.