Пратэст супраць Дэкрэту № 3 у Маладзечне. Онлайн

 

Тэлеканал «Белсат» на сваім сайце belsat.eu 10 сакавіка зладзіць наўпроставую трансляцыю з Маладзечна, дзе адбудзецца пратэст супраць дэкрэту № 3. 

Хваля пратэстаў супраць дэкрэту №3 пракацілася па ўсёй краіне. Сёння, 10 сакавіка, у межах кампаніі «Мы не дармаеды» акцыя адбываецца ў Маладзечне, на Цэнтральнай плошчы. «Белсат» праводзціць відэа- і тэкставую трансляцыю.18:46

У натоўпе нарадзіўся вокліч «Уладу – народу».

18:43

Маладзечанцы ўпершыню за шмат гадоў ідуць з пратэстам вуліцамі свайго гораду.

18:37

Лябедзька прапаноўвае «недармаедам» прайсці па вуліцам Маладзечна маршам.


Арганізатары не падавалі заяўкі, каб атрымаць афіцыйны дазвол на правядзенне акцыі. Бо ў тых гарадах, дзе людзі ўжо выйшлі на вуліцы, улады адмаўлялі ў правядзенні акцыяў негледзячы на тое, што Канстытуцыя Беларусі гарантуе свабоду сходаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацыяў.

Паводле актывіста Вілейкі Уладзіміра Малярчука, да акцыі плануюць далучыцца і жыхары найбліжэйшых раёнаў. Прычым не толькі гарадоў, але і вёсак.

«Прыедуць са Смаргоні, з Валожына, Вялейкі, можа нават з Мядзела нехта прыедзе. У нас канкрэтна ў Вялейцы ў сацсетках размясцілі абвесткі, і вось сёння да мяне звярнуўся чалавек, я ішоў па вуліцы, кажа: «Што, 10-га сустракаемся?»

Сакавік – месяц прастэстаў

11 сакавіка, Пінск – 12:00, пл. Леніна

12 сакавіка, Бабруйск – 12:00, пл. Перамогі (збор); Ворша – 13:00, пл. Цэнтральная; Рагачоў – 16:00

15 сакавіка, Горадня, Магілёў; Менск – 17:30, Акадэмія навук

25 сакавіка, Гомель, Віцебск, Менск – святкаванне Дня Волі

У Гомлі «Марш Недармаедаў II» распачнецца а 12:00 на пл. Паўстання.

Там, дзе не пазначана, месца і час збору ўдакладняюцца.

ВД, belsat.eu

Hавiны