Пратэставы рух набірае моцы: людзі гуртуюцца і рыхтуюць наступныя акцыі

Абураныя дармаедскім падаткам людзі не збіраюцца прыпыняць пратэстаў і заклікаюць да ўдзелу ў чарговых акцыях.

У Берасці людзі плануюць пратэст праз тыдзень 5 сакавіка. Актывісты прапануюць сабрацца а 12:00 на галоўнай плошчы ў цэнтры гораду.

Графік рэгіянальных акцыяў пратэсту ў сакавіку

У Пінску «дармаедаў» заклікаюць на новы пратэст 11 сакавіка.

У Менску «Марш недармаедаў» правядуць 15 сакавіка.

У Віцебску на чарговую акцыю супраць дэкрэту № 3 25 сакавіка, на Дзень Волі, заклікала грамадзянская актывістка Таццяна Севярынец, якую затрымалі пасля сённяшняй акцыі.

Агулам на акцыі пратэсту ў рэгіёнах 26 лютага выйшлі каля 7 тысяч беларусаў.

У параўнанне: 19 лютага ў Магілёве, Берасці, Гомлі, Віцебску і Горадні прайшлі акцыі супраць дэкрэту № 3. Самая масавая адбылася ў Гомлі, дзе сабралася 3-4 тысячы чалавек. У Магілёве на акцыю выйшла 300 асобаў. Акцыя ў Горадні сабрала каля ад 70 да 100 чалавек.

ДР belsat.eu

Hавiны