«Падзея сезону»: «Вакол прызоў Грэмі»


Сёння ўначы на глабальным музычным алімпе раздалі прызы «Грэмі». Прачытаць спіс з амаль сотні лаўрэатаў лепш за ўсё ў сеціве. А мы зараз паспрабуем паразважаць на тэмы вакол гэтай цырымоніі. Напрыклад, можам здзівіцца, што жыхар Даніі Лукас Грэм зрабіўся на Грэмі намінантам у шэрагу галоўных катэгорыяў. Як такое адбылося?

Неўзабаве перад цырымоніяй узнагарод Грэмі распаўсюдзіліся чуткі, што галоўныя музычныя зоркі думаюць пра байкот шоу…

Ад гурта Metallica, якія прысутнічаюць сярод выканаўцаў, пакуль мы не чулі афіцыйных каментароў… Ці падтрымаюць яны ідэю байкоту – гэта ўбачым з трансляцыі Грэмі.

«Вядома, я хвалююся пра актуальныя палітычныя тэмы. Мне не падабаецца Трамп і ягоныя крокі. Але я лічу, змешваць музыку з гэтым нельга. Музыка – гэта тэрыторыя, дзе можна схавацца ад бруду звычайнасці. Я пайду на Грэмі», – кажа спявачка Бібі Рэксэ.

Дзяўчына пакуль што не мае Грэмі-намінацыі, аднак нядаўна атрымала шэраг узнагарод ад Брытанскай музычнай індустрыі – «BMI pop awards».

Дзеду Вілі Нэльсану 83 гады. Здаецца, ён найстарэйшы з ліку сёлетніх намінантаў на Грэмі… Яго творчасць у Амерыцы паважаюць неймаверна, ён выступае ў стылістыцы хуліганскі фолк. Ён індзеец, а таксама зарганізаваў брэнд з легальным гандлем марыхуанай.

– Доўгі час я чакаў, што марыхуана зробіцца легальнай. Усё большая колькасць лекараў падтрымлівае гэты працэс – і яно слушна. Гэта не шкода, але вызваленне. І на пытанне, ці паліць дзед штодня, Вілі Нэльсан адказвае: – Так, магчыма.

Спявае ж дзед пра «раку віскі». Гэтую плынь ён любіць таксама.

Самы незвычайны з ліку сёлетніх намінантаў на прыз Грэмі – поп-сoўл дэбютант з Даніі Лукас Грэм. Магчыма, што наступная рэпліка спевака тлумачыць сэнс ягонага вызначэння на прыз:

– Данія сёння – гэта сімвал мультыкультурнасці. Бо глабальнай сталіцай гэтага – ёсць Хрысціянія, частка гораду Капенгаген. Там – усе мае сябры. Яны з Азіі, Афрыкі, з Паўднёвай Амерыкі, з ЗША, з Тэхасу – адусюль. Іх яднае не столькі марыхуана, колькі ідэя агульнага свету, адной планеты ўсяго чалавецтва.

Ягоны спеў пра «7 гадоў» намінаваны на Грэмі ў катэгорыях «Песня года», «Запіс года» і «Найлепшы поп-перформанс».

Сяргей Філімонаў belsat.eu