Алесь Бяляцкі пра «Дзяды» 1988: На высотках сядзелі снайперы


Тым непагодным восеньскім ранкам 30-га кастрычніка 1988 году цягнікі менскага метро да канцавой станцыі «Усход» не даходзілі. Сотні людзей пешшу ішлі на ўсходнія могілкі, каб на Дзяды памянуць памерлых. А на падыходзе іх чакалі тысячныя сілы міліцыі і ўнутраных войск. Людзей хапалі і кідалі ў варанкі, труцілі газам. Адзначэнне Дзядоў вылілася ў адкрытую акцыю пратэсту супраць камуністычнага гвалту, жорстка з выкарыстаннем слезацечнага газу, разагнаную міліцыяй.

Сведчыць пра тыя падзеі адзін з заяўнікаў той легендарнай гістарычнай акцыі, тады старшыня таварыства маладых літаратараў тутэйшыя, сёння знаны праваабаронца Алесь Бяляцкі. Мы сустракаемся з ім акурат на тым месцы, дзе ён быў затрыманы міліцыяй, збіты – гэта на скрыжаванні праспекту Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага.