На парыжскім стадыёне «Стад дэ Франс» адбыўся фінал чэмпіянату Еўропы па футболе.
Напярэдадні матчу букмекеры прадказвалі перамогу французаў. І памыліліся. Партугалія перамагла з лікам 1:0.
Суперніцтва зборнай Партугаліі і Францыі доўжыцца 91 год. За гэты час зборныя сустракаліся 24 разы. Партугальцы перамагалі толькі 5 разоў. У першым матчы (18 траўня 1926) года французы выйгралі (4:2). Адзіная нічыя была зафіксаваная ў Парыжы ў 1928 годзе (1:1). Апошні раз Партугалія перамагла Францыю ў 1975 годзе.
З таго часу супернікі сустракаліся 10 разоў (+ сённяшні матч). І нязменна гэтыя паядынкі завяршаліся паразай Партугаліі.
Дзякуючы перамозе каментатара Паўла Баранава ў інтэрнэт-галасаванні трансляцыя фіналу Еўра-2016 на канале «Беларусь-1» была беларускамонай.
Фота: tvrain.ru
ЮВ, belsat.eu