У выніку тэракту ў Багдадзе загінула больш за 130 асобаў


Адказнасць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава».

Паводле «Аль-Джазіры», больш за 130 асобаў загінула і каля 200 атрымалі раненні ў выніку двух выбухаў, што адбыліся ў ноч на нядзелю ў Багдадзе.

Першы выбух адбыўся на гандлёвай вуліцы ў раёне Карада: тут выбухнуў грузавік. Другі выбух адбыўся каля рынку ў Аль-Шааб.

У раёне Карада ў момант нападу было шмат людзей, паколькі цяпер іракцы адзначаюць месяц Рамадан і выходзяць паесці позна ўвечары.

На відэазапісе бачна, што выбухам моцна пашкоджаныя прынамсі чатыры будынкі.

ЮВ, НМ, belsat.eu

Стужка навінаў