Беларускія добраахвотнікі на Данбасе будуць вучыцца ў амерыканцаў

Беларускія добраахвотнікі падпісалі кантракт з украінскім войскам і зараз будуць вучыцца ў складзе элітных частак, якіх вучыць НАТО.

Просьбы беларускіх добраахвотнікаў да Вярхоўнай Рады далі плён. 23 чэрвеня ў «Фэйсбуку» тактычнае групы «Беларусь» з’явілася паведамленне пра яе байцы атрымалі ўкраінскія вайсковыя білеты.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGdGFrdC5nci5CaWVsYXJ1cyUyNTJGcG9zdHMlMjUyRjE3NDgwOTk3MTg4MDYwOTIlMjUzQTAlMjZ3aWR0aCUzRDUwMCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTAwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyNTEzJTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJib3JkZXIlM0Fub25lJTNCb3ZlcmZsb3clM0FoaWRkZW4lMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93VHJhbnNwYXJlbmN5JTNEJTIydHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]«Частка нашых байцоў цяпер праходзіць працэдуру афармлення ва ўкраінскую армію. Гэта неабходна для атрымання прафесійнага баявога вопыту і больш легальнага статусу», – сказалі ў размове з «Naviny.by» байцы «Беларусі».

Байцы, якія атрымалі ваенны білет, цяпер падпісваюць кантракты з украінскім войскам. Беларускія добраахвотнікі выбралі элітную частку, якая трапіла пад ваенную рэформу.

«Там інструктары з ЗША і іншых краін НАТО. Спадзяемся атрымаць там неабходныя веды», – кажуць байцы тактычнай групы.

Глядзі таксама >>> NATO пачало вучэнні ўва Украіне

Раней байцы групы не атрымлівалі ваенныя білеты ўкраінскіх Узброеных сілаў.

Яны падкрэсліваюць, што не прэтэндуюць на ўкраінскія грамадзянства, таму што зʼяўляюцца патрыётамі Беларусі і ў любы час гатовыя вярнуцца для яе абароны.

«Вайна ў Украіне дае нам магчымасць падрыхтавацца да таго, каб у Беларусі не паўтарыўся крымскі сцэнар. Менавіта дзеля гэтага мы і ваюем, а не для таго, каб атрымаць грамадзянства іншай краіны», – кажуць добраахвотнікі.

Тактычная група «Беларусь» паўстала ў 2014 годзе, але назва замацавалася за ёй толькі ў чэрвені 2015-га. Яна сфармаваная пераважна з беларускіх добраахвотнікаў, але ў ёй ёсць таксама ўкраінцы і расейцы. Байцы групы разам з «Правым сектарам» утрымлівалі пазіцыі ў сяле Пяскі пад Данецкам, удзельнічалі ў абароне Данецкага аэрапорту і шэрагу іншых аперацыяў.

«На сёння частка нашых байцоў знаходзіцца ў Аўдзееўцы, частка праходзіць працэдуру афармлення ўва Узброеныя сілы Украіны. Таксама некалькі хлопцаў лечацца і праходзяць рэабілітацыю ад атрыманых раненняў», – распавядаюць байцы.

Тактычная група «Беларусь» не раскрывае свайго складу. Вядома, што ў яе ўваходзяць былы палітвязень Эдуард Лобаў, актывіст апазіцыі Ян Мельнікаў, а таксама байцы з пазыўнымі «Ваяр», «Тур» і «Зубр». Апошні 5 красавіка быў госцем «Гарачага каментару» у жывым эфіры «Белсату».[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/pc_Ni79oK4g”][vc_column_text]Летась група страціла двух байцоў: берасцейца Алеся Чаркашына і ураджэнца Запарожжа, грамадзяніна Украіны Віталя Ціліжэнку. Яны загінулі пад Валнавахай падчас аперацыі «Чорная страла».

ДД, belsat.eu

Hавiны