[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”210794″ img_size=”large”][vc_column_text]Павел Стэфановіч мае намер прайсці ў беларускі парламент, каб вырашыць дзве праблемы беларускага грамадства.
26-гадовы менчук хоча ўзяць ўдзел у парламенцкіх выбарах, якія прызначаныя на 11 верасня, і стаць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па 98-й Паўднёва-Заходняй акрузе Менску, каб вырашыць «дзве вельмі важныя праблемы беларускага грамадства» — сямейнага гвалту і легалізацыі канопляў.
«Кожная чацвёртая беларуская жанчына падвяргаецца фізічнаму гвалту ў сям’і. Пры гэтым цяперашняя ўлада больш за 10 гадоў перашкаджае барацьбе з гэтай праблемай – піша Стэфановіч на сваёй старонцы «ўКантакце», дзе заклікае уступаць у ягоную ініцыятыўную групу.
«У нашай жа каманды ёсць праект закону па барацьбе з хатнім гвалтам. Як дэпутат я буду абараняць правы жанчынаў і спрыяць дасягненню гендэрнай роўнасці», – заяўляе мужчына.
На думку Стэфановіча, другая важная праблема Беларусі – поўная забарона марыхуаны, вынікам чаго сталі агромныя тэрміны турэмнага зняволення для тых, хто яе ўжывае, а таксама шырокі распаўсюд у краіне спайсу, сінтэтычнага наркотыка, «які разбурае цела чалавека і ягоную асобу».
«Ужыванне канопляў – не злачынства», – лічыць Стэфановіч.
«Няма ніякіх прычынаў, каб саджаць за іх людзей. Я буду судзейнічаць легалізацыі канопляў, каб яна прадавалася ў аптэцы», – заявіў ён.
Марыхуана – легальны ў той ці іншай ступені сродак у Вялікай Брытаніі, Нямеччыне, Іспаніі, Партугаліі ды Чэхіі. У гэтых краінах каноплі актыўна выкарыстоўваюцца ў медыцыне як сродак супраць болю. Патрабаванні па легалізацыі марыхуаны гучаць у Польшчы.
ДД, belsat.eu