Машына для дыверсіяў: Дзяржкамваенпрам прэзентаваў пяціхуткасны «Кайман»


Прома-ролік выпрабаванняў найноўшага браневіка пад жвавую музыку зʼявіўся на канале YouTube ведамства.

Машыну распрацавалі на 140-м рамонтным заводзе на базе савецкай БРДМ-2. Бранявік, які важыць 7 тон і разганяецца да 110 км/г, зазнаў значныя змены ў сваім выглядзе – у яго зʼявіліся бакавыя дэсантныя дзверы, іншую форму атрымала дно, падобнай да старой засталася толькі насавая частка.

У «Каймана» пяціхуткастная каробка перадач і дызельны рухавік Д-245 з электроннай сістэмай кіравання падачы паліва.

Плануецца, што бранявік будуць актыўна выкарыстоўваць у разведванні, дыверсійных,міратворчых ды міліцэйскіх аперацыях, патруляванні ды ахове транспартных калон.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў