[/vc_column_text][vc_column_text]23:40 Ягора Скарбнеўскага выпусцілі, але пратакол падпісаць не далі.
22:10 Міліцыя затрымала непаўнагадовага пратэстоўца Ягора Скарбнеўскага і пасадзілі яго ў міліцыйную маршрутку. Складаюць пратакол за правядзенне мітынга, , бо ён адзіны трымаў бел-чырвона-белы сцяг. Іншыя ўдзельнікі акцыі прапануюць скласці пратакол на ўсіх.
22:00 Акцыя скончылася, але частка пратэстоўцаў засталіся на Плошчы Незалежнасці.
21:30 Мітынгоўцы дайшлі да Плошчы Незалежнасці.
21:05 Людзі з Кастрычніцкай плошчы рушылі шэсцем да Чырвонага касцёла.[/vc_column_text][vc_column_text]21:00 На «Белсаце» пачаўся «Выбарчы вечар». Запрашаем да прагляду жывога эфіру![/vc_column_text][vc_column_text]20:20 «Не вынуждайте применять силу» – папярэджвае мiлiцыя, сабраўшыхся на Плошчы.
20:15 Паводле дзяржаўных экзіт-полаў, за дзейнага кіраўніка краіны прагаласавалі 80 % выбарцаў.
19:00 Падобна, зразумела, чаму сёлета выбары карыстаюцца небывалаю папулярнасцю. Буфеты выбарчых участкаў ломяцца ад цяжару страваў. У Берасці, напрыклад, на выбарчым участку галубцы прадаюць у куфлях. Больш фота па спасылцы.
18.55. Юрый Хашчавацкі: Я дзіўлюся маладым, якіх гоняць галасаваць: што ж ты ідзеш і псуеш сваё жыццё [/vc_column_text][vc_column_text]18:20 У Менску на выбарчых участках вісіць інфармацыя, што нельга карыстацца мабільнай сувяззю. Кампанія «Права выбару» паведамляе ў сваім Twitter’ы, што старшыня 34-й выбарчай камісіі забараніў назіральнікам карыстацца тэлефонамі. 27 назіральнікаў пазбавілі акрэдытацыі.
18:15 Прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі: “Я гатовы на рэвалюцыйныя рэформы і перамены ў эканоміцы!”. Аднак кіраўнік дзяржавы мяркуе, што народ да гэтага не гатовы.
18:10 Цэнтрвыбаркам ужо атрымлівае інфармацыю аб выніках галасавання ў санаторыях і шпіталях. Гэта ўчасткі, якія маюць права падводзіць вынікі адразу пасля таго, як прагаласавалі ўсе выбарцы, унесеныя ў спіс, паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. Паводле яго, па некаторых рэгіёнах ужо вядома, хто заняў першае, другое, трэцяе і чацвёрта месца. Таксама сакратар ЦВК паведаміў, што гэтую інфармацыю Цэнтрвыбаркам агучыць толькі пасля закрыцця выбарчых участкаў, гэта значыць, пасля 20:00. Лазавік адзначыў, што гэтыя выбары адрозніваюцца асаблівай актыўнасцю выбаршцаў.
17:20 Цэнтр Менску пусты. У людзей шмат справаў на лецішчах ці страшна, што прымуць за дэманстранта?
«Самае галоўнае, каб мы годна падвялі вынікі выбараў. Калі я прайграю, я шчыра скажу, што прайграў. Калі нехта іншы прайграе, таксама шчыра мусіць сказаць пра гэта», – падае словы дзеючага кіраўніка краіны «Еўрарадыё».
[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/J4IFRrV4PgM”][/vc_column][/vc_row]11:40. Кандыдат на прэзідэнцтва ў выбарах 2010 года Мікалай Статкевіч у дзень выбараў носіць бульбу ў склеп. Пра гэта ён распавёў «Радыё Свабода». У каментары «Белсату» падчас учорашняга Шэсця нацыянальнага сцягу палітык адзначыў:
«Не думаю, што варта хадзіць на гэтыя выбары. Бо ўжо відавочна, што там няма дэмакратычных кандыдатаў. І ўсім відавочныя гэтыя беспрэцэдэнтныя фальсіфікацыі папярэдняга галасавання».
11:25. Тым часам дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» напярэдадні выбараў распавёў пра 200 чалавек з Украіны, якія нібыта хацелі ўехаць у нашую краіну са зброяй.11:00. Яўка падчас датэрміновага галасавання склала рэкордныя 36 %. Сакратар ЦВК кажа пра «высокую актыўнасць выбарнікаў» і тлумачыць, за кошт чаго яна ўзнікла.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]
I am text block. Click edit button to change this text. Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Ut elit tellus, luctus nec ullamcorper mattis, pulvinar dapibus leo.
[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]
I am text block. Click edit button to change this text. Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Ut elit tellus, luctus nec ullamcorper mattis, pulvinar dapibus leo.
[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_images_carousel][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_images_carousel][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]
I am text block. Click edit button to change this text. Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit. Ut elit tellus, luctus nec ullamcorper mattis, pulvinar dapibus leo.
[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]