«Максімум тры месяцы пратрымаюся». Як COVID-19 б'е па беларуcах за мяжой?


Да пачатку эпідэміі ў Польшчы жылі каля 60 тыс не карэнных беларусаў. Цягам апошняга месяца некалькі тысячаў пакінулі краіну. Наш зямляк Алег застаўся.

Алег, кіраўнік аўтамыйні «Auto Aqua Park», Варшава:

«Улічваючы тое, што будуць нейкія даплаты з боку ўраду, мне здаецца, што некалькі месяцаў можна будзе пратрымацца. Тры месяцы максімум. Але далей будзе цяжка».

ВІДЭА
Каронавірус у Беларусі пусцілі на самацёк
2020.03.28 08:11

8 красавіка ўрад пацвердзіў: вялікае кола прадпрымальнікаў атрымае дапамогу. Алег таксама. Ён кіруе аўтамыйняй у буйным гандлёвым цэнтры польскай сталіцы, «Złote Tarasy». Цяпер у беларуса прастой. Пляцоўку закрылі на хвалі трэцяга ўзмацнення каранцінных захадаў. 8 красавіка правілы ўзмацніліся. Матэўш Маравецкі, прэм’ер-міністр Польшчы, абвесціў:

«Падаўжаем на адзін тыдзень, да 19 красавіка, усе прынятыя раней захады бяспекі адносна закрыцця гандлёвых цэнтраў, тэатраў, масавых мерапрыемстваў. На два тыдні, да 26 красавіка, працягваем каранцін у школах і ў паветраным спалучэнні. Закрытымі застануцца межы».

Кожны дадатковы тыдзень каранціну – гэта велізарныя страты для буйных кампаніяў, такіх як «321Sprzedane!», якая займаецца продажам аўтамабіляў і ўваходзіць у сусветны канцэрн «Naspers». Кіраўнік кампаніі «321Sprzedane!» – беларус Алесь Карцель.

«Сядзець з трыма дзецьмі ўдома месяц – не так лёгка, як падаецца. Гэта першае. Другое, безумоўна, датычыць бізнесу. Ёсць страты па прыходах, ёсць страты па кліентах, і можна сказаць, што гэта каля 50 % на гэты момант. Калі маржа ў цябе 15–20 %, то, як вы разумееце, гэта азначае, што ўсе працуюць у мінус», кажа ён.

Мяжа Польшчы з Беларуссю закрытая прынамсі да 3-га траўня, а мяжа Літвы з Беларуссю, як і каранцін унутры краіны, пакуль што да 27-га красавіка. Тамтэйшыя навукоўцы разлічылі, што колькасць інфікаваных можа дайсці трох тысячаў, а спыніць распаўсюд вірусу дапамогуць толькі яшчэ два месяцы жорсткага каранціну.

ВІДЭА
Лукашэнка загадаў стрымаць цэны. Што з гэтага выйдзе?
2020.04.11 16:24

Яшчэ два месяцы каранціну – крытычныя для краіны, мяркуе беларуска з Вільні, дызайнерка Вікторыя Андруковіч:

«Змянілася колькасць працы. Я не ў такой сітуацыі як людзі, якія згубілі працу ці вымушаныя сысці ў адпачынак за свой кошт, але агулам літоўскія ўлады цяпер прапануюць фінансавую падтрымку», – кажа прадпрымальніца.

З 70 тыс беларусаў Літвы субсідыі атрымаюць тыя, хто працуе афіцыйна і пацярпеў праз эканамічныя наступствы каронавіруса – згубіў працу ці мае прастой. Дапамога – ад 60 да 90 % ад афіцыйнага заробку. € 270 – фіксаваная стаўка для індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дапамогу бізнесу гарантавалі і ўлады Чэшскай Рэспублікі. Атрымаюць яе тыя, хто захавае заробкі для працаўнікоў. Пакінуць каманду цалкам выгадна не для ўсіх. У беларуса з Прагі Аляксея Шыдлоўскага – турыстычны бізнес. Гатэль не працуе. З 38 засталося 10 працаўнікоў.

ВІДЭА
Лукашэнка настроены ісці да канца ў барацьбе з каронавірусам
2020.04.06 11:46

Аляксей Шыдлоўскі, адміністратар гатэлю, Прага:

«Цяпер у нас нейкія пайшлі паслабленні. Кожныя тры дні нешта адчыняюць. Але тое, што людзям найбольш патрэбнае: майстэрні, каб зрабіць ключы ад кватэры, крамы, каб набыць абутак і гэтак далей.Тое, што ў першую чаргу. Ясна, што турызм будзе апошнім».

Чэхія ў ліку першых у Еўропе адрэагавала на эпідэміялагічную пагрозу – увяла надзвычайнае становішча. Жорсткія захады аказаліся эфектыўнымі. Днямі каранцін паслабілі. Дазволілі займацца некантактным спортам на адкрытых пляцоўках. Адчынілі нехарчовыя крамы і рамонтныя майстэрні.

Але надалей і ў Чэхіі, і ў Літве абавязкам грамадзянаў застаецца захоўваць сацыяльную дыстанцыю на вуліцы і закрываць рот і нос маскамі. Польшча далучыцца да выканання гэтага правілаў 16 красавіка, апроч масак можна будзе карыстацца шалікамі ці хусткамі.

Юлія Цяльпук, belsat.eu

Фота: Andrzej Bogacz/FORUM

Cюжэт выйшаў у праграме «ПраСвет» 10.04.2020

Іншыя тэмы выдання:

 

Стужка навінаў