Карты Лукашэнкі ў гульні з Пуціным. «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Нам труба! Дзе рэальна Беларусь можа купляць нафту?

Беларусі востра не стае нафты для перапрацоўвання. Не стае яе настолькі, што пачалі забіраць тэхналагічную нафту з трубаправоду «Дружба». Транзіт расейскай нафты пакуль не спынены, але выкарыстанне тэхнічнай нафты можа сведчыць пра вострую недастачу сыравіны. Як Менск можа выйсці з гэтай сітуацыі? Разбіраліся Наста Ільіна і Усевалад Шлыкаў.

Павел Фельгенгаўэр: У Лукашэнкі шмат аргументаў

У рукаве Аляксандра Лукашэнкі ёсць яшчэ запасныя карты для гульні з Уладзімірам Пуціным. Як доўга ён здолее супраціўляцца паглыбленай інтэграцыі з Расеяй, ды што думаюць у Маскве пра заходнія манеўры афіцыйнага Менску? Інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Паўлам Фельгенгаўэрам, вайсковым аглядальнікам расейскай «Новой газеты» і аналітыкам амерыканскага цэнтру Джэймзтаўнскі фонд.

Ракетная праграма Лукашэнкі і адказ NATO на расейскую пагрозу

Фактычнае скасаванне дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай дальнасці не дае спакойна спаць кіраўніцтву NATO. На парадку дня Альянсу пытанне – як адказаць на імклівае нарошчванне расейскага ракетнага патэнцыялу ў Еўропе? На якія захады можа пайсці NATO, а таксама ці скарыстаецца Беларусь вакном магчымасцяў, што адкрылася для нашай ракетнай праграмы? Адказ – у матэрыяле Змітра Міцкевіча.

БелАЭС – гэта не справа Літвы і Беларусі

Апошнія месяцы з боку Вільні мы назіраем шэраг жэстаў і крокаў для паляпшэння адносінаў з афіцыйным Менскам. Гэта як вясна пасля доўгай атамнай зімы. На пачатку лютага Беларусь наведаў міністр замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус. Чаму Менску варта сябравацьз Вільняй? Пра гэта Ганна Русінава паразмаўляла з Астай Скайсгірыце, старэйшай дарадцай прэзідэнта Літвы ў пытаннях замежнай палітыкі.

ЗША выйдзе, Расея загразне. Афганскі ўдар Трампа па Крамлі

Калі гэта здарыцца, то Расеі прыйдзецца забыць пра сваю вялікую актыўнасць у Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы ці Сірыі і заняцца сваімі паўднёвымі межамі, бо сёння за іх бяспеку адказваюць краіны NATO ды іхныя саюзнікі. Гучыць як фантастыка, але гаворка пра Афганістан і заявы Доналда Трампа аб вывадзе амерыканскага кантынгенту з гэтае краіны. Публічна Крэмль у гэтым ніколі не прызнаецца, але менавіта натаўскія жаўнеры абараняюць сёння мяккае падбрушша Расеі. Матэрыял Ігара Кулея.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце штотыдзень у пятніцу а 21:20. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.