У Японіі ўпершыню выдалі падручнік беларускай мовы


Кніга стала плёнам сумеснай працы беларуска-японскага калектыву мовазнаўцаў.

Над першай часткай азнаямляльна-пачатковага курсу беларускай мовы для японцаў супольна працавалі дацэнтка БДУ Таццяна Рамза, прафесар Цукубскага ўніверсітэту Тасінобу Усуяма ды ўласна Сіёры Кіёсава, аспірантка літаратуры і лінгвістыкі з той жа высокай школы.

Гэтую інфармацыю на прыватнай старонцы Кіёсавы, якая вывучала беларускую мову ў БДУ, заўважыла радыё «Рацыя».

Кніга мае стацца навучальным дапаможнікам у цэнтры замежных моваў Цукубскага ўніверсітэта.

Падручнік складзены на аснове распрацаваных матэрыялаў па прадмеце «Славянскія мовы і культуры», які выкладаўся на факультэце гуманітарных навук Цукубскага ўніверсітэту ў 2015 годзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”130784″ img_size=”large”][vc_column_text]«Гэтая кніга з’яўляецца першым практычным падручнікам пачатковага курсу беларускай мовы ў Японіі», – піша Сіоры Кіасава.

Падручнік атрымаў цудоўную назву «Спрабуйма!». Спадзяюся, што гэтая першая «спроба» вывучэння беларускай мовы кожным зацікаўленым японскім чытачом перарасце надалей у глыбокую цікавасць да культуры, гісторыі ды іншых разнастайных прывабнасцяй Беларусі», – піша лінгвістка.

ДД; фота: Сіёры Кіёсава

Стужка навінаў