Падрахоўваем, дзе жыць даражэй: у Беларусі ці Расеі?


Сярэдні грамадзянін Расеі зарабляе на траціну больш за сярэдняга беларуса. А грошы выдаткоўвае, як і беларус, у асноўным – на ежу, лішак – на паслугі. Пакуль на найвышэйшым узроўні дамаўляюцца пра шчыльнасць інтэграцыі, у праграме «Асабісты капітал» аналізуем, дзе простаму чалавеку жыць даражэй: у Беларусі ці ў Расеі?

Статыстыка кажа вось што: сярэдні рэальны прыбытак сярэдняга жыхара Расеі – 520 долараў у эквіваленце, сярэдні налічаны заробак – 690 долараў. Пенсія – 210 долараў.

Калі параўнаць з Беларуссю, то атрымаецца, што сярэднія пенсіі амаль аднолькавыя – каля 210 долараў. А вось заробак адрозніваецца на траціну – і не на карысць беларусаў. Прытым разрыў у заробках большы ў суседзяў – за мяжой беднасці жыве 5 % беларусаў і 12 % расейцаў.

Спадар Вадзім працуе электраманцёрам на чыгуначным вакзале ў Менску, а жыве ў Асіповічах, прыкладна за 100 км ад сталіцы. На працу штодня прыязджае на цягніку. Зарабляе 800–850 рублёў за месяц. Заробак дзеліць на дзве паловы: адну – у капілку, другую – на жыццё.

Выдаткі – гэта ежа, камунальныя паслугі, адзенне і адпачынак. Каля ста рублёў штомесяц ідзе на камуналку, яшчэ мінімум столькі ж – на ежу.

«Штодня гэта хлеб, малако, ну, малако апошнім часам рэдка бяру, у мяне ёсць знаёмы, у якога ферма – і таму трохлітровы слоік малака, мне на тыдзень хапае», – распавядае спадар Вадзім.

Асабісты капітал
Эксперымент Белсату: параўноўваем кошты на ежу ў Літве і Беларусі
2019.03.18 19:05

Дарэчы, наяўнасць у Беларусі фермераў, сезонных рынкаў і бабуль з таннымі закаткамі ды гароднінай ля пераходаў метро – дапамагае эканоміць і якасна харчавацца. Менавіта гэтага не хапае Надзеі, якая ў жніўні паводле сямейных абставінаў пераехала з Менску ў Санкт-Пецярбург.

На харчаванне ў Надзеі сыходзіць штомесяц каля 1000 беларускіх рублёў – на сям’ю з чатырох чалавек. То бок, каля 200 рублёў на кожнага. І гэта – без усялякай раскошы. Першы час у Піцеры Надзея набывала толькі беларускае малако – таму што была ўпэўненая ў яго якасці.

«У Беларусі, у прынцыпе, большая частка прадуктаў – па складзе больш натуральныя, больш ядомыя, скажам так. А тут трэба пакаштаваць некаторую колькасць прадуктаў з пэўнай лінейкі, каб зразумець, напрыклад, якую каўбасу можна есці», – распавядае Надзея Куляшова.

Hавiны
За два дні ў Расеі знішчылі больш за 30 тонаў груш з Беларусі
2019.12.26 16:48

Харчы ў структуры выдаткаў сярэдняй сям’і займаюць цэнтральнае месца – беларусы выдаткуюць на іх 41 %, а расейцы – 40 % прыбыткаў. Прыкладна аднолькава плацяць і за паслугі – 24 % і 25 %. Цікава, што беларусы прыкладна на траціну больш выдаткоўваюць на нехарчовыя тавары. Куды ідзе яшчэ 15 % прыбытку расейцаў? На ашчаджанні, адпачынак, штрафы і пені… у некаторых – на падробленыя дакументы і хабары.

Надзея кажа, што набыць у Піцеры можна ўсе дакументы, медычныя даведкі ды ўсё што толькі можа спатрэбіцца.

У сярэднім працаздольныя расейцы зарабляюць больш за працаздольных беларусаў. Але адносна сямейнага бюджэту выдаткі атрымоўваюцца прыкладна такія ж – большая частка ідзе на прадукты, ашчадзіць удаецца далёка не кожнаму. Пры тым прадукты ў Беларусі часта лепшай якасці, а пячатка на дакументах – гарантыя, што прадукт ці паслугу можна набываць.

Таксама ў праграме «Асабісты капітал»:

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» кожны панядзелак а 19:00 на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонак ў Facebook ды Одноклассниках. Падпісвайцеся на нашурассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».