«Заклікаю ўсіх, хто не жадае быць абрабаваным дзеля ўтрымання адным чалавекам улады над краінай, узяць удзел у акцыі 15 лютага»


Статкевіч заклікаў беларусаў далучыцца да несанкцыянаванай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў. Зварот да беларусаў былы палітвязень апублікаваў у сваім «Facebookʼу».

«Лукашэнка апошнім часам панадзіўся ўсё часцей лазіць у кішэні да беларусаў. Баючыся за сваю ўладу, ён не праводзіць эканамічных рэформаў, каб кантраляваць людзей па месцы працы на неэфектыўных дзяржаўных прадпрыемствах. Каб атрымаць падтрымку сваёй неабмежаванай улады з боку Масквы, ён прывязаў Беларусь да расейскай сыравіннай эканомікі. Цяпер, калі сусветная эканоміка і суседнія з намі краіны ЕС дэманструюць устойлівы рост, беларуская эканоміка разам з расейскай абрынулася ў крутое піке следам за коштамі на нафту.

Лукашэнка не прымае іншага выйсця з такой сітуацыі, акрамя абрабавання простых людзей. Прыдумваюцца ўсё новыя падаткі. Растуць цэны і кошт паслуг ЖКГ. Акрамя таго, кіраўнік беларускага рэжыму вырашыў пазбавіць нас права выбіраць, што нам купляць за ўласныя грошы. Замест танных і якасных тавараў ён хоча прымусіць нас набываць вырабы разваленай ім беларускай лёгкай прамысловасці. З гэтай мэтай прыняты ўказ 222, скіраваны на ліквідацыю дзейнасці ІП, якія гандлююць танным і якасным замежным таварам. Уводзяцца абмежаванні на атрыманне пасылак і асабісты ўвоз рэчаў з-за мяжы. Замест скарачэння дзяржаўных выдаткаў на чыноўнікаў, самы вялікі ў свеце штат «праваахоўнікаў», продажы сваіх раскашовых аўто, самалётаў і палацаў ва ўсіх кутках краіны, Лукашэнка забірае грошы ў простых грамадзянаў. Хоць накапленняў «сямʼі» ўжо хопіць, каб не выпрошваць ніякіх замежных крэдытаў.

Калі гэта не спыніць, абрабаванне народа не спыніцца. А спыніць яго можам толькі мы з вамі. Заяўляю пра сваю падтрымку і ўдзел у акцыі, якую ладзяць некаторыя з лідараў ІП 15 лютага ў 12.00 на Кастрычніцкай плошчы Менску. Заклікаю індывідуальных прадпрымальнікаў узяць у гэтай акцыі. Бо калі вы баіцеся бараніць сваё, то хто гэта зробіць за вас?

Заклікаю ўсіх, хто не жадае быць абрабаваным дзеля ўтрымання адным чалавекам улады над краінай, узяць удзел у акцыі 15 лютага», – напісаў Мікалай Статкевіч.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=XLlkm6mgM4Q”][vc_column_text]Нагадаем, што кіраўнік рэспубліканскага абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка адклікаў заяўку на правядзенне мітынгу ў сталіцы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў