У Лагойску затрымалі 5 маладафронтаўцаў


Удзень 27 красавіка ў Лагойску былі затрыманыя старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў, Іван Мірончык і яшчэ двое актывістаў.

Пра гэта паведаміў Павел Севярынец на сваёй старонцы ў Facebook. Затрыманне праводзілі міліцыянты ў цывільнай вопратцы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Лагойску маладафронтаўцы збіралі подпісы супраць амбасадара Расеі Міхаіла Бабіча.

Цяпер мабільны тэлефон Дзяніса Урбановіча адключаны, астатнія актывісты таксама недасяжныя.

КА belsat.eu

Стужка навінаў