Больш за 300 чалавек выйшлі на плошчу ў Берасці – супраць заводу і сваволля ўлады


У Берасці сёння прайшоў чарговы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Выйшлі 300 чалавек, нікога не затрымалі.

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 7 kwietnia 2019

 

Хваля ўладных рэпрэсіяў да праціўнікаў акумулятарнага заводу не спалохала берасцейцаў, на традыцыйнае кармленне галубоў на плошчу Леніна 7 красавіка прыйшлі больш як 300 чалавек.

Не гледзячы на ціск з боку ўлады на актыўных удзельнікаў пратэсту, людзей на плошчы паболела
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнга заводу зноў выйшлі на плошчу Леніна карміць галубоў
Праціўнікі запуску заводу ідуць па вуліцы Пушкінская

Улады паспрабавалі размыць пратэст спартыўным святам «Наперад да Еўрапейскіх гульняў», туды запрасілі школьнікаў, але гэтая акцыя ў выніку ніяк не перашкодзіла пратэсту.

Пратэстоўцы на вуліцы Савецкая

Людзі на плошчы абмяркоўвалі заведзеную на гэтым тыдні крымінальную справу супраць Майсея Мазька, арышт яго сына. Праціўнікі заводу ўпэўненыя, што гэта правакацыя мясцовай улады.

Людзі абмяркоўваюць апошнія падзеі, крымінальную справу, заведзеную супраць Майсея Мазька, спробу затрымаць Таццяну Фесікаву

– Я больш не давяраю міліцыі і ўладзе, раней давяраў ДАІ, але зараз бачу, на якія брудныя правакацыі яны здольныя, – кажа «Белсату» адзін з удзельнікаў пратэсту.

Hавiны
Затрыманне Мазька – правакацыя ўладаў, лічаць родныя актывіста
2019.04.04 09:14

Пасля традыцыйнага кармлення галубоў на плошчы пратэстоўцы калонай прайшлі па вуліцах Пушкінская і Савецкая і працягнулі свой маршрут да плошчы каля ЦУМу. Па ходзе руху пратэстоўцы скандавалі: «Не заводу».

Пратэстоўцы на вуліцы Савецкая

Міліцыянты ў цывільным і ў форме назіралі за тым, што адбываецца, з боку і ніякіх актыўных дзеянняў не прадпрымалі. Але перад самым пачаткам акцыі быў затрыманы берасцеец Аляксандр Казлянка, ён ехаў у цэнтр гораду на ровары, міліцыя затрымала Казлянку на падставе таго, што ў яго нібыта крадзены ровар. Аляксандра даставілі ў Маскоўскі РАУС і праз дзве гадзіны адпусцілі.

– Людзі стаміліся маўчаць, людзі абураныя, што ўлада іх не чуе, таму ціхія пратэстныя акцыі сталі гучнымі, – заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

Падчас шэсця людзі скандавалі «Не заводу»

Першы раз на плошчы Леніна берасцейцы сабраліся 25 лютага мінулага году. З таго часу людзі выходзяць на плошчу кожную нядзелю, пішуць скаргі і звароты, сабралі 40 тысяч подпісаў, але ўлады робяць выгляд, што нічога не адбываецца.

Пратэстоўцы прайшлі па цэнтры Берасця

Акумулятарны завод пад Берасцем ужо фактычна пабудаваны, яго запуск планаваўся ў сакавіку, але ён так і не быў запушчаны. Камісія, якая прымала завод у лютым, так і не прыняла першую чаргу аб’екту. Як нам стала вядома, прыёмачная камісія зноў будзе працаваць на заводзе з 11 да 21 красавіка.

На галоўнай берасцейскай плошчы мусіла адбыцца свята «Наперад да Еўрапейскіх гульняў»

АС, фота аўтара belsat.eu

Стужка навінаў