Лукашэнка абвясціў вымову кіраўнікам дзвюх вобласцяў

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне «Аб прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці» кіраўнікоў адразу дзвюх вобласцяў Беларусі.

Як паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, старшыням Віцебскага аблвыканкаму Мікалаю Шарснёву і Магілёўскага аблвыканкаму Уладзіміру Даманеўскаму аб’яўлена вымова за невыкананне даручэння прэзідэнта пра своечасовую выплату заробкаў.

30 дзён і 30 начэй на працы – заробак каля $ 100. Калгаснікі змагаюцца супраць мізэрных заробкаў

У паведамленні не ўдакладняецца, наколькі нясвоечасова і каму выплачваліся заробкі на Віцебшчыне і Магілёўшчыне.

Разам з тым, як пісаў раней «Белсат», у Быхаве (Магілёўская вобласць) работнікаў аўтапарку абавязвалі браць замест грошай прадукты. Але дырэктар заявіў, што гэта не прымусоўка, а альтэрнатыва грошай.

Пасля новых выбараў сярэдні заробак можа вярнуцца да $ 400

Увогуле ж пасля рэзкага росту ў снежні 2018 года сярэднія намінальныя заробкі беларусаў у студзені 2019-га гэтак жа рэзка абваліліся. Калі паводле звестак Белстату ў снежні сярэдні беларус зарабіў Br 1115,3, дык у студзені, як распавёў прэм’ер Сяргей Румас, – толькі Br 982. Абвал склаў амаль 12 %.

МГ belsat.eu

Hавiны