Назарбаеў сышоў. Сыход дыктатара, але не канец дыктатуры?


А цяпер – галоўная навіна, якую сёння ўсе абмяркоўваюць, а нават жартуюць. Хаця ў Казахстане не да жартаў. Нурсултан Назарбаеў падаў у адстаўку. І ўжо заўтра яго абавязкі будзе выконваць зусім іншая асоба – спікер Сенату Касым-Жамарт Такаеў. У Студыі «Белсату» наш калега Ігар Віняўскі, казахскі журналіст, рэдактар «Вот так».

– Тое, што адбылося сёння днём, было нечаканым? Было сюрпрызам?

Ігар Віняўскі: Думаю, для большасці гэта было сюрпрызам, а для асобаў, якія так ці інакш сочаць за палітычнымі трэндамі, гэта не было чымсьці здзіўляльным. Пытанне стаяла толькі ў тым, калі гэта станецца. Але было адназначна вядома, што Назарбаеў будзе сыходзіць, і што па такой мадэлі, якая прыпамінае іранскую. Калі Назарбаеў быццам бы сышоў з паста прэзідэнта, але застаецца нейкім такім, умоўна кажучы, духоўным лідарам. Хоць гаворка і не ідзе пра духоўнасць.

– Сыход дыктатара, але не канец дыктатуры?

Я б нават не казаў, што гэта сыход дыктатара, бо Назарбаеў застаецца на пасадзе кіраўніка Рады бяспекі. Гэтая структура створаная была даўно, але фактычна да сярэдзіны мінулага года ніякіх паўнамоцтваў не мела. І вось у чэрвені-ліпені мінулага года ў закон былі ўнесеныя змены, якія зрабілі гэтую структуру НАДбочнаю. І Рада бяспекі, кіраўніком якой цяпер з’яўляецца Назарбаеў пажыццёва, кантралюе ўсе ключавыя пытанні ўнутранай і вонкавай палітыкі…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

Калаж: Pavel Aleksandrov, TASS / Piroschka van de Wouw, Vasily Fedosenko, REUTERS / Forum

Hавiны
Елбасы адкінуўся: сацсеткі каментуюць сыход Назарбаева
2019.03.19 16:30
Hавiны
Інаўгурацыя новага прэзідэнта Казахстана адбудзецца 20 сакавіка
2019.03.19 16:44
Hавiны
У Казахстане пасля заявы Назарбаева пра сыход, людзі масава пачалі набываць долары
2019.03.19 19:18