У Каардынацыйную раду пададзеныя 13 кандыдацкіх спісаў


У Каардынацыйную раду вылучыліся 13 спісаў кандыдатаў, расказвае прэс-служба КР і раскрывае, хто стаў лідарам у кожным са спісаў. Пастанова наконт рэгістрацыі выбарчых спісаў прымаецца не пазней за 25 красавіка.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

У Каардынацыйную раду падаліся наступныя спісы:

1. «Салідарнасць» (лідар спісу – Георгій Дзмітрук) – 21 асоба.

2. «Закон і правапарадак» (Аляксандр Азараў) – 20 асобаў.

3. «Незалежныя беларусы» (Максім Шабуцкі) – 17 асобаў.

4. «Краіна для жыцця» (Віталь Савюк) – 17 асобаў.

5. Каманда Латушкі і рух «За свабоду» (Павел Латушка) – 47 асобаў.

6. Блок Пракоп’ева – Ягорава (Вадзім Пракоп’еў) – 35 асобаў.

7. «Еўрапейскі выбар» (Аляксандр Дабравольскі) – 37 асобаў.

8. «Воля» (Вадзім Кабанчук) – 20 асобаў, другая парамілітарная арганізацыя.

9. «Наша справа» (Роза Турарбекава) – 14 асобаў.

10. «За годнасць беларусак» (Яраслаў Грыгор’еў) – 10 асобаў.

11. «Моладзевы наступ» (Лізавета Пракопчык) – 15 асобаў.

12. «Голас дыяспараў – Адзінства па-над межамі» (Раман Кісляк) – 13 асобаў.

13. «Хопіць баяцца» (Таццяна Мартынава) – 14 асобаў.

«Спісы налічваюць 280 асобаў. Выбарчая камісія займаецца верыфікацыяй спісаў», – адзначае КР.

Лідары спісаў будуць першыя, хто атрымае мандаты, калі спіс набярэ дастатковую колькасць галасоў. Каб прыняць удзел у размеркаванні мандатаў, спіс мусіць атрымаць не менш за 3 %.

Пасля верыфікацыі будзе агітацыя кандыдатаў у чальцы КР. Яна зойме адзін месяц – з 25 красавіка да 25 траўня.

Выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца тры дні – да 23:59 27 траўня.

Меркаванне
Адкрыты ліст Аляксандра Мілінкевіча чальцам Каардынацыйнай рады
2024.04.18 20:13

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў