Кірыл Буданаў заявіў, што ў траўні Украіну чакае «цяжкая сітуацыя»


Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыл Буданаў заявіў, што сярэдзіна траўня – пачатак чэрвеня будзе складаным перыядам для Украіны.

Кірыла Буданаў, Кирилл Буданов
Начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны (з 2020 года) Кірыла Буданаў на форуме «Украіна. Год 2024». Кіеў, Украіна. 25 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

У інтэрв’ю ВВС начальніка ГУР Кірыла Буданава запыталі, ці не шкадуе ён, што ў канцы 2022-га – пачатку 2023 году прагназаваў хуткае вызваленне Крыму. Буданаў адказаў, што не шкадуе: гэты быў прагноз рэальнага часу і засноўваўся на фактах, лічбах, дакументах. Аднак потым абставіны змяніліся.

Цяпер факты і лічбы ўказваюць на тое, што Украіну чакае складаны перыяд.

«Нас чакае дастаткова цяжкая, паводле нашай ацэнкі, сітуацыя ў бліжэйшы час. Але яна не катастрафічная, гэта таксама трэба разумець. Армагедон не адбудзецца, як многія зараз пачынаюць гаварыць. Але праблемы з сярэдзіны траўня будуць», – зазначыў ён.

Паводле Буданава, гэта тычыцца не толькі сітуацыі на фронце, бо расейцы выкарыстоўваюць комплексны падыход.

«Яны праводзяць комплексную аперацыю. Не будзем мы пра гэта з вамі доўга размаўляць, але гэта цяжкі перыяд будзе. Сярэдзіна траўня, пачатак чэрвеня», – падкрэсліў кіраўнік ГУР.

Буданаў пры гэтым заявіў, што на сённяшні дзень абсалютна няма пагрозы новага наступлення на Кіеў.

Кіраўнік ГУР працягвае лічыць: вайну можна завершыць выхадам да межаў 1991 году і для Украіны ў гэтым сэнсе нічога не змянілася.

Hавiны
Кіраўнік ГУР Украіны распавёў, колькі можа працягвацца вайна з Расеяй
2023.09.09 23:37

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў