«The Insider»: на паплечніка Навальнага ў Вільні напалі польскія бандыты


Расейскае выданне «The Insider» паведаміла падрабязнасці пра арганізатараў і ўдзельнікаў нападу на расейскага апазіцыянера, былога кіраўніка Фонду барацьбы з карупцыяй Леаніда Волкава ў Літве. Іх затрымалі ў Польшчы.

Гжэгаж Дашкоўскі размаўляе з журналістам.
Фота: theins.ru

Паводле выданне, нападнікамі на Леаніда Волкава былі два «польскія бандыты», якія прыехалі ў Літву якраз у той час, калі палітык падвергся нападу, выходзячы з машыны ў сваёй загараднай хаце ў Вільні. Як адзначаецца, нападнік быў затрыманы.

Гэтыя нападнікі былі звязаныя таксама з іншым грамадзянінам Польшчы – Гжэгажам Дашкоўскім з Быдгашчы, куратарам якога быў арыштаваны цяпер грамадзянін Беларусі. Дашкоўскага вінавацяць у нападзе і запужванні расейскага эканаміста і актывіста Максіма Міронава і ягонай жонкі, што адбылося 31 жніўня і 1 верасня 2023 года ў Буэнас-Айрасе (Аргентына). Цяпер Дашкоўскі затрыманы.

«Напады не толькі звязаныя адной і той жа групай злачынцаў, але і іншымі характэрнымі рысамі: нападнікі прыбывалі ў краіну непасрэдна напярэдадні, а значыць, нехта іншы папярэдне вывучыў, дзе жыве і паводле якога графіку перасоўваецца ахвяра. Паводле «The Insider», сачэннем займаліся расейскія спецслужбы, а польскіх злачынцаў прыцягнулі толькі для непасрэднага выканання нападу», – адзначае выданне.

Паводле яго, гэта ўжо не першы выпадак, калі расейскія спецслужбы выкарыстоўваюць еўрапейскія злачынныя групоўкі для пераследу супернікаў Крамля.

На Волкава напалі ўвечары 12 сакавіка ў Вільні. Калі ён пад’ехаў аўтамабілем да дому, на яго накінуўся мужчына, які разбіў акно ў машыне, распыліў Волкаву ў вочы слезацечны газ і пачаў біць яго малатком. Пасля нападу Волкава шпіталізавалі.

19 красавіка прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што ў Польшчы былі затрыманыя двое падазраваных у збіцці. Адзін з затрыманых – грамадзянін Беларусі, які працуе на Расею. Пра гэта заявіў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск.

Абноўлена
У Польшчы затрымалі падазраваных у нападзе на расейскага апазіцыянера Леаніда Волкава
2024.04.19 11:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў