У Беларусі запусцілі зборку яшчэ аднаго кітайскага аўтамабільнага брэнда


У Беларусі на базе СП ЗАТ «Юнісан» урачыста запусцілі вытворчасць аўтамабіляў пад брэндам VGV Sinotruk, піша тэлеграм-канал «Эканоміка Беларусі». 

Фота: belarus_economy / Telegram

У Беларусі будуць выпускацца вялікія сямейныя аўтамабілі D-класа U70 Pro і U75 Plus па кошце кампактнага красовера. У будучыні кампанія плануе наладзіць выпуск шэрагу іншых мадэляў VGV Sinotruk, у тым ліку паўнапрывадны пікап.

У цырымоніі ўрачыстага запуску паўдзельнічалі прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці Беларусі, СП ЗАТ «Юнісан», а таксама кітайскага канцэрна па легкавым транспарце China National Heavy Duty Truck Group Co. Ltd (Sinotruk).

Прадстаўнік акцыянераў СП ЗАТ «Юнісан» Аляксей Ваганаў расказаў, што праект стартаваў год таму.

«Кампанія Sinotruk VGV – другі найбуйнейшы вытворца Кітая. Яны працуюць у галіне цяжкага машынабудавання, у іх ужо ёсць паспяховыя праекты на тэрыторыі Беларусі, напрыклад, «Вейчай», – расказаў ён.

Тэхнічны праект і сертыфікацыя былі падрыхтаваны за шэсць месяцаў. «Для такога праекту гэта кароткія тэрміны», – падкрэсліў Аляксей Ваганаў. Праз год прадпрыемства плануе выйсці на аб’ёмы 25 – 30 тысяч машын.

Hавiны
Аўтамабілі кітайскіх марак занялі 84 % беларускага рынку
2023.12.06 07:52

Генеральны дырэктар канцэрна па легкавым транспарце China National Heavy Duty Truck Group Co. Ltd (Sinotruk VGV) Ге Хао  расказаў, што суправаджэнне і прасоўванне аўтамабіляў поўнасцю даверана беларускаму боку, таму што «мы верым у тое, што для найбольш хуткага выхаду на рынак менавіта мясцовыя дылеры павінны займацца прасоўваннем».

Нараўне з выпускам аўтамабіляў з рухавіком унутранага згарання ў планах завода наладзіць вытворчасць электракараў. Асноўным рынкам збыту аўтамабіляў VGV Sinotruk беларускай зборкі зʼяўляюцца Беларусь і Расея. Вядуцца перамовы і з іншымі краінамі – удзельніцамі Мытнага саюза.

Hавiны
Беларусь закідвае Расею аўтамабілямі Geely
2024.01.10 14:16

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў